Беларускія памежнікі часам сутыкаюцца з спробамі перасячэння мяжы па пашпартах неіснуючых дзяржаў. Пра гэта паведаміў сёння журналістам намеснік начальніка ўпраўлення папярэдняга расследавання і прававога забеспячэння аператыўнай дзейнасці Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Беларусі Аляксей Сыцянкоў.

«Дзяржаўная мяжа бачыла нямала цікавых выпадкаў. У нас былі спробы перасячэння па пашпартах «грамадзяніна свету», «грамадзяніна Арктыкі «і падобным. Цікава, што некаторыя такія пашпарты выкананы якасна, нават з элементамі абароны, - распавёў Аляксей Сыцянкоў. - Шмат было выпадкаў перасячэння мяжы без пашпартоў, асабліва калі пачаліся падзеі ва Украіне. 

Нярэдкія выпадкі, калі замежнікі спрабуюць ўехаць на тэрыторыю Беларусі па фальшывых пашпартах або з прыкметамі частковай падробкі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?