І якраз з зеляніны можна прыгатаваць універсальны і вельмі смачны соус песта!

Гэта добра вядомы італьянскі рэцэпт, у аснове якога — базілік. Але я не абмяжоўваю сябе толькі гэтай раслінай.

Напрыклад, можна змяшаць крэс-салату і рукалу — эксперыменты вітаюцца. Ніжэй вы знойдзеце класічны рэцэпт песта з базіліку. Таксама ў дужках я прапаную варыянты інгрэдыентаў, якія могуць надаць соусу асаблівы смак і разам з тым зрабіць яго больш даступным.

Складнікі:

  • 70 гр. свежага базіліку (любой зеляніны);
  • 30 гр. кедравых арэхаў (семак ці арахісу);
  • 60 гр. пармезану (любога вытрыманага сыру, пармезану беларускай вытворчасці);
  • 2 зубчыкі часнаку;
  • 80 гр. аліўкавага алею (любога расліннага алею).

Арэхі трохі падсмажыць на сухой патэльні. Пармезан нацерці на дробнай тарцы. Далей трэба здрабніць базілік, арэхі, часнок. Якім чынам вы гэта будзеце рабіць, залежыць ад таго, якія ў вас ёсць інструменты і колькі ў распараджэнні вольнага часу. Класічным варыянтам прыгатавання лічыцца ў ступцы (яшчэ кажуць, што так зеляніна не губляе свой зялёны колер), больш хуткі — у камбайне ці з дапамогай блэндару. Да масы дадаём сыр і алей. Соус гатовы!

Гэты соус можна дадаваць да макароны, мяса і рыбы, а таксама ўжываць як намазку для сэндвічаў.

Смачна есці!

*Соус можа захоўвацца ў халадзільніку мінімум тыдзень. Калі замарозіць, то яшчэ даўжэй.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?