Змітра Дашкевіча абвінавацілі ў парушэнні парадку правядзення масавых мерапрыемстваў. А 3-й гадзіне ночы ён ужо быў з сям'ёй.

«Хацелі вымусіць зняць расцяжку», — каментуе Зміцер. Велізарны плакат «Курапаты — дарога смерці» міліцыя пакінула ў сябе.

Скрыншот з відэатрансляцыі Змітра Дашкевіча

Скрыншот з відэатрансляцыі Змітра Дашкевіча

Што тычыцца далейшых дзеянняў па абароне Курапатаў, то Зміцер працягне штопятніцу пікетаваць рэстаран «Паедзем паядзім». 

«Больш я не магу зрабіць у сілу сямейнай і працоўнай занятасці. Менш зрабіць мне не дазваляе сумленне, — кажа Зміцер Дашкевіч. — Будзем рыхтаваць інфармацыйныя матэрыялы, на гэтым тыдні пачнём рабіць крыжы, каб мерапрыемствы па абароне Курапатаў былі больш разгорнутыя».

Зміцер зазначае, што ў пятніцу, 15 чэрвеня, да рэстарана пад'ехала прыкладна 10-12 машын. Учора, 22 чэрвеня, — шэсць. Палова з іх з расійскімі нумарамі.

«Мы нікому не перашкаджаем, мы проста запытваемся, ці ведаюць яны пра Курапаты, даём буклеты. У прынцыпе, усе ведаюць. Я думаю, людзі едуць сюды з ідэйных прычын, прачытаўшы пра супрацьстаянне ля Курапатаў пад бел-чырвона-белым сцягам. Некаторыя крычаць: «Прыбярыце польскую анучу, выклічу міліцыю». Некаторыя газуюць перад знакам «Абмежаванне хуткасці — 5 км/г». То бок гэта людзі, якія хочуць сваім наведваннем прадэманстраваць, што супраць нас», — каментуе Зміцер.

Ён адзначае, што ўсё праходзіць спакойна, актывісты размаўляюць з супрацоўнікамі рэстарацыі і пішуць скаргі.

Чытайце таксама: Дашкевіча затрымалі за пікетаванне «рэстарана на касцях» + ВІДЭА шыкоўных дыялогаў Дашкевіча і старшыні сельсавета

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?