Махамед Салах. Фота 112.ua

Махамед Салах. Фота 112.ua

«На ўрачыстай вячэры, якую даў у гонар зборнай Егіпта, я ўручыў Махамаду Салаху копію ўказа і нагрудны значок. Гэта заслужанае званне!», — напісаў Кадыраў. Паводле яго слоў, тысячы дзяцей, юнакоў і «асоб старэйшага ўзросту» атрымалі магчымасць убачыць аднаго з найлепшых гульцоў свету, а таксама пагутарыць з ім.

Таксама ён дадаў, што спадзяецца на хуткае правядзенне таварыскага матчу паміж футбольным клубам «Ахмат» і зборнай Егіпта ў Грозным.

Егіпет абраў Чачэнскую рэспубліку ў якасці базы для ўдзелу ў чэмпіянаце свету па футболе. Там каманда жыве і рыхтуецца да матчаў. Зборная прайграла першыя два матчы ў групе і пазбавілася магчымасці выйсці ў плэй-оф. Егіпецкія СМІ адной з прычын няўдач каманды назвалі выбар Грознага ў якасці базы.

«Штаб зборнай быў адкрыты наросхрыст кожнаму сустрэчнаму, людзі прыходзілі, сыходзілі, сядзелі і сустракаліся з гульцамі без якога-небудзь кантролю або забароны падобнага роду дзеянняў, якія ўплываюць на канцэнтрацыю гульцоў перад матчамі», — паведамляла выданне Al-Ahram.

Калі сочыце за чэмпіянатам свету па футболе, раім вам зрабіць стаўку ў Букмекерскай канторы Марафон!

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?