Гэтая пагрозлівая заява, піша Свабода, вынікла з развагаў Аляксандра Лукашэнкі пра адказнасць за выкананне тэхналогій і выкананне пастаўленых задач падчас нарады ў Шклоўскім раёне 22 чэрвеня.

Фота president.gov.by

Фота president.gov.by

Пачалося з таго, што Лукашэнка запатрабаваў, каб звольнены за парушэнні кіраўнік не мог больш уладкавацца на кіроўную пасаду, а рабіў паводле сваёй працоўнай спецыяльнасці.

«Зрабіце так, каб ён, ударыўшы капытом, звольніўся, каб ён узяў заўтра рыдлёўку — ну і максімум працаваў па спецыяльнасці. Калі настаўнік, і здатны, — ідзі ў школу працуй, калі ты ў рана ці райвыканкаме не даў рады. Калі ты аграном — добра, трэцім-пятым аграномам ідзі працуй.

За парушэнне тэхналогій у асобных краінах у турму саджаюць. Я ўжо не кажу, што ўласнік гэтага чалавека трымаць не будзе ніводнага дня. Таму ўгаворы… Ну, слухайце, мы не ў савецкія часы жывём, калі збіраліся на пленуме і адзін аднаго ўгаворвалі. Калі мы не будзем такім чынам будаваць нашыя адносіны, мы хутка з торбамі пойдзем па свеце. Прыйшлі раніцай на планёрку (ці вечарам вы праводзіце, не ведаю, гэта ваша справа) — намецілі: «гэта зрабіць». І гэта павінна быць зроблена жалезабетонна! Прычына адна невыканання — смерць».

Тут кіраўнік дзяржавы зрабіў паўзу.

«Мы на фронце. Не вытрымаем гэтыя гады, правалімся, — значыць трэба будзе ці ў склад нейкай дзяржавы ісці, ці аб нас проста будуць выціраць ногі, а не дай бог — развяжуць яшчэ вайну, як ва Украіне».

Словы прагучалі на хвіліне 7.37.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?