Зборная Бельгіі працягвае трыумфальнае шэсце па футбольным чэмпіянаце свету. У першым матчы каманда не пакінула шанцаў Панаме (3:0), а цяпер з буйным лікам перамагла Туніс (5:2).

Па два галы забілі Рамэлу Лукаку з «МЮ» і Эдэн Азар з «Чэлсі». Праўда, праз гадзіну пасля пачатку гульні трэнер бельгійцаў замяніў абодвух. Напрыканцы матча адзначыўся яшчэ і адзін з дублёраў, Мішы Бачуай.

Лукаку дагнаў Крышціяну Раналду ў спісе бамбардзіраў — у абодвух ужо чатыры галы на ЧС-2018.

Лукаку дагнаў Крышціяну Раналду ў спісе бамбардзіраў — у абодвух ужо чатыры галы на ЧС-2018.

Туніс змог адказаць галамі Дылана Брона (ён, дарэчы, гуляе якраз за бельгійскі клуб «Гент») і Вахбі Хазры.

Няма сумневаў, што Бельгія трапіць у плей-оф чэмпіяната.

Тунісу ж толькі застаецца верыць, што Панама выйграе ў Англіі, а пасля перамагаць Панаму.

Калі сочыце за чэмпіянатам свету па футболе, раім вам зрабіць стаўку ў Букмекерскай канторы Марафон!

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?