Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп напярэдадні заклікаў Саудаўскую Аравію рэзка павялічыць здабычу нафты для барацьбы з ростам яе цаны, піша Бі-бі-сі.

«Толькі што пагаварыў з саудаўскім каралём Салманам і растлумачыў яму, што праз цяжкасці і бездапаможнасць ў Іране і Венесуэле я прашу Саудаўскую Аравію павялічыць вытворчасць нафты. Можа быць на 2 млн бараляў», — напісаў Трамп ў Твітары.

«Цэны занадта высокія! Ён пагадзіўся!» — сцвярджаў амерыканскі прэзідэнт.

Саудаўскай агенцтва навін пацвердзіла, што Трамп і кароль Салман ібн Абдул-Азіз Аль Сауд гаварылі па тэлефоне і абмеркавалі неабходнасць «захаваць стабільнасць на нафтавым рынку». Аднак у гэтым паведамленні не было ні слова пра тое, што саудаўскі манарх пагадзіўся павысіць здабычу на 2 млн бараляў.

«Саудаўскай Аравіі не вельмі б хацелася выходзіць за межы 11 млн барэляў на дзень і яна не збіраецца пашыраць свае вытворчыя магутнасці. Гэта дорага», — сказаў на ўмовах ананімнасці саудаўскі чыноўнік.

Пазней Белы дом удакладніў пазіцыю Трампа. У размове з ім кароль сказаў толькі, што гатовы нарасціць здабычу ў выпадку неабходнасці, сказана ў заяве.

«У адказ на ацэнку прэзідэнтам дэфіцыту на рынку нафты кароль Салман пацвердзіў, што каралеўства мае рэзервовыя магутнасці ў памеры 2 млн бараляў на дзень, якія будзе разумна выкарыстоўваць, калі будзе неабходнасць забяспечыць баланс на рынку», — сказана ў заяве прэс- сакратара прэзідэнта ЗША Сары Сандэрс.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0