Затрыманне Наталлі Гарачка-Басалыга. 

Затрыманне Наталлі Гарачка-Басалыга. 

У Курапатах каля рэстарацыі «Паедзем, паядзім» міліцыя ў цывільным затрымала актывістку Наталлю Гарачка-Басалыгу. Пра гэта распавёў belsat.eu абаронца Курапатаў Аляксей Сігаеў.

Наталля Гарачка-Басалыга прыехала ў Курапаты ў другой палове дня. Яна распавяла актывістам, што яе ўжо шукаюць міліцыянты — раней тыя наведваліся да яе сяброўкі. Прыкладна праз паўгадзіны пасля з’яўлення Гарачка-Басалыгі да рэстарацыі пад'ехаў міліцэйскі мікрааўтобус. Адтуль выйшлі тры міліцыянты ў цывільным і прапанавалі актывістцы праехаць з імі. Прычыну затрымання яны не патлумачылі.

Нагадаем, 30 чэрвеня міліцыя затрымала актыўных удзельнікаў абароны Курапатаў — Барыса Анікеева, Вольгу Мікалайчык, Паўла Севярынца і Дзяніса Урбановіча. Мікалайчык і Севярынец атрымалі ў выніку па 10 сутак арышту.

Ужо амаль месяц у Курапатах адбываюцца пратэсты супраць рэстарацыі «Паедзем, паядзім». На ўдзельнікаў абароны Курапатаў за гэты час складзены шматлікія адміністратыўныя пратаколы, некаторых актывістаў затрымлівала міліцыя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0