МЗС Беларусі вечарам 1 ліпеня паведаміў пра цяжкасці з вылетам беларускіх турыстаў з Кіева рэйсамі авіякампаніі BravoAirways і AndaAir.

Паводле звестак МЗС, адменены рэйсы з Кіева ў Алікантэ, Люблін, Туніс, Тырану, Шарм-эль-Шэйх. Затрыманыя вылеты ў Анталію і Батумі.

МЗС рэкамендуе беларусам перад вылетам звязацца са сваімі тураператарамі, піша TUT.BY.

Сайт аэропорта «Кіеў»

Сайт аэропорта «Кіеў»

Раней міністр інфраструктуры Украіны Уладзімір Омелян растлумачыў, што праблемы звязаныя з махлярствам тураператара «Аазіс», які не разлічыўся з кампаніяй Bravo Airways за авіяпералёты. Доўг складае 1 мільён даляраў.

Некалькі тысяч турыстаў затрымаліся ў аэрапорце «Жуляны» (афіцыйна называецца «Кіеў») з-за адмены рэйсаў, паведамляе РБК-Украіна. Некаторыя рэйсы затрымліваюцца ўжо другія суткі. Пасажырам паведамілі пра затрымку рэйсаў па тэхнічных прычынах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0