У гэтай Лізе чэмпіёнаў БАТЭ стартуе з 2-га кваліфікацыйнага раўнду. Яго супернік вызначаецца ў супрацьстаянні фарэрскага «Вікінгура» і фінскага ХІКа.
Сёння ХІК перамог у гасцях «Вікінгур» з лікам 2:1. Гульня ў адказ — праз тыдзень (17 ліпеня).
БАТЭ першы матч 2-га раўнду правядзе 25 ліпеня. Вядомы нават пачатак гульні: а 20-й у Барысаве.
Засталося толькі дазнацца суперніка. Хутчэй за ўсё гэта будзе ХІК.





