8 ліпеня ў Бабруйску малады чалавек, які працуе ў вулічным ціры каля забаўляльнага цэнтра, прывёў кампанію і дастаў дзве пнеўматычныя вінтоўкі.

Кампанія забаўлялася — стралялі па цэлях. У нейкі момант адзін з хлопцаў азірнуўся і ўбачыў 17-гадовую дзяўчыну, якая выйшла з тралейбуса і праходзіла міма. Ён стрэліў у яе.

Дзяўчына была ў навушніках і нічога не пачула, але адчула рэзкі моцны боль у раёне запясця левай рукі. Яна прыйшла дадому і распавяла пра гэта бацькам. У кішэні яе шортаў яны знайшлі кулю ад пнеўматычнай вінтоўкі і паведамілі пра гэта ў міліцыю. Праваахоўнікі знайшлі і затрымалі падазраванага. 19-гадовы хлопец прыехаў у Бабруйск з Гомельскай вобласці, здымае тут кватэру.

Вучыцца ў пінскім ВНУ, працуе неафіцыйна, раней не быў судзімы. Яму пагражае абмежаванне волі на тэрмін ад трох да пяці гадоў або пазбаўленне волі на тэрмін ад трох да дзесяці гадоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?