У жыхаркі Мінска скралі 30 тамоў энцыклапедыі з тамбура на суму 320 рублёў. Цэнтральнае РУУС Мінска высветліла, што кнігі скралі 26-гадовая і 36-гадовы суседзі.

9 ліпеня 26-гадовая суседка пацярпелай папрасіла патэлефанаваць з яе стацыянарнага тэлефона. Пасля званка дзяўчына пакінула тамбур, дзе знаходзіцца кватэра пацярпелай, аднак дзверы за сабой не зачыніла. Пасля гэтага дзяўчына пры дапамозе свайго мужа вынесла 30 энцыклапедый, якія знаходзіліся ў тамбуры, агульным коштам 320 рублёў, а таксама статуэтку коштам 20 рублёў. Частку энцыклапедый яны прадалі на адным з рынкаў сталіцы.

У дачыненні да суседзяў распачата крымінальная справа па частцы 2 артыкула 205 («Крадзеж») КК Беларусі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0