Вось так, амаль незаўважна, праляцела палова чэмпіянату Беларусі. У прамежкавай табліцы амаль няма сенсацый: хіба толькі аўтсайдарскі статус «Гарадзеі» ды трэці радок «Віцебска» можна назваць нечаканымі. У астатнім усё, як і прагназавалася: БАТЭ і мінскае «Дынама» наверсе, навічкі — у ніжэйшай палове табліцы.
Паглядзім, што прынясе нам шаснаццаты тур «вышкі».
«Слуцк» — «Гомель»
- 13.07 / 18:45. Слуцк, стадыён «Гарадскі»
- Каэфіцыенты: «Слуцк» (перамога) — 1.68, нічыя — 3.64, «Гомель» (перамога) — 5.15
Аляксея Мяркулава афіцыйна прызначылі галоўным трэнерам «Гомеля». Магчыма, пазбаўленне ад прыстаўкі «в.а.» дапаможа камандзе зламаць слуцкі праклён. У чатырох папярэдніх матчах у Слуцку «Гомель» тройчы прайграў і аднойчы згуляў нічыю, не здолеўшы нават забіць.
Гульцы «Слуцка» з заўзятарамі пасля перамогі над «Гарадзеяй». Фота Ірыны Вечар / «Слуцкі край».
«Слуцк» жа вельмі прагматычна прайшоў першае кола: перамог у відавочна слабейшых каманд і прайграў намінальным фаварытам. Гэтага можна чакаць і ад пятнічнай гульні.
Прагноз «НН»: перамога «Слуцка».
«Мінск» — «Прамень»
- 14.07 / 16:45. стадыён ФК «Мінск»
- Каэфіцыенты: «Мінск» (перамога) — 2.00, нічыя — 3.10, «Прамень» (перамога) — 4.15
«Прамень» здолеў вырваць нічыю ў гульні са «Смалявічамі». Гэты бал стаў першым для каманды Біёнчыка за шэсць тураў. Перамог жа не было больш за два месяцы.
«Мінск» жа выстаяў супраць «Шахцёра», здабыўшы другую нічыю запар. З «Праменем» мусіць быць прасцей, але варта не расслабляцца.
Прагноз «НН»: тотал меншы за 2,5.
«Смалявічы» — БАТЭ
- 14.07 / 18:45. Жодзіна, стадыён «Тарпеда»
- Каэфіцыенты: «Смалявічы» (перамога) — 8.90, нічыя — 4.65, БАТЭ (перамога) — 1.36
Галоўны трэнер «Смалявіч» Аляксандр Бразевіч пасля нічыёй у мінулым туры сказаў, што яму вельмі сорамна, і, відаць, крэдыт даверу з боку кіраўніцтва вычарпаны. Але навін аб змене трэнера не прыходзіла, таму трэба рэабілітавацца.
«Смалявічы» не паспелі за палову сезона давесці да розуму стадыён у Азёрным, таму першы матч другога круга пройдзе ў Жодзіне.
У сераду БАТЭ другім складам толькі ў дададзены час адолеў «Энергетык-БДУ» ў матчы 1/16 фіналу Кубка Беларусі. Аляксей Бага рызыкаваў складам перад гульнёй чэмпіянату і пачаткам еўракубкавых матчаў.
Прагноз «НН»: перамога БАТЭ.
«Віцебск» — «Нёман»
- 14.07 / 20:45. ЦСК «Віцебскі»
- Каэфіцыенты: «Віцебск» (перамога) — 2.30, нічыя — 3.00, «Нёман» (перамога) — 3.38
Гродзенцы саступілі ў «заходнім дэрбі» і працягнулі яшчэ на тур безвыйгрышную серыю. Гэта адкінула каманду на сёмы радок.
Кірыл Вяргейчык забівае «Гомелю». Фота ФК «Віцебск».
«Віцебск» перамог у першым матчы без Лядэсмы, забіў толькі аднойчы і тое — з пенальці. Затрымацца на «бронзавым» месцы падначаленым Сяргея Ясінскага будзе неймаверна складана.
Прагноз «НН»: нічыя.
«Тарпеда-Мінск» — «Іслач»
- 15.07 / 14:00. Стадыён ФК «Мінск»
- Каэфіцыенты: «Тарпеда-Мінск» (перамога) — 3.72, нічыя — 3.10, «Іслач» (перамога) — 2.12
Калі вы хочаце атрымаць максімум асалоды ад фіналу чэмпіянату свету, раім вам спачатку паглядзець ці наведаць гульню мінскага «Тарпеда» і «Іслачы». На дваіх у першым крузе каманды забілі 14 мячоў — менш за 0,5 гола за матч у сярэднім.
Віталь Жукоўскі ўжо паспеў патлумачыць няўдачы сваёй каманды тым, што ягоныя гульцы — занадта дасведчаныя. І некаторых дыназаўраў «Іслач» ужо пазбавілася: сышлі Асіпенка, Блізнюк і Кірыльчык, якім у суме 109 гадоў.
З «Тарпеда» сышоў асноўны брамнік Канстанцін Рудзянок. Можа, гэта дапаможа «Іслачы»?
Прагноз «НН»: перамога «Іслачы».
«Дняпро» — «Гарадзея»
- 15.07 / 16:00. Магілёў, стадыён «Спартак»
- Каэфіцыенты: «Дняпро» (перамога) — 1.90, нічыя — 3.35, «Гарадзея» (перамога) — 4.20
Галоўны трэнер «Гарадзеі» Сяргей Яромка ў гульні супраць «Слуцка» не скарыстаўся заменамі. Аніводнай. Лагічна, што ягоная каманда прайграла і засталася на апошнім радку.
Наперадзе — выезд у Магілёў да яшчэ адных гаротнікаў. На дваіх у каманд усяго тры перамогі ў першым коле, а ў «Дняпра» працягваецца ганебная серыя без вікторый.
Прагноз «НН»: тотал меншы за 2,5.
«Тарпеда-БелАЗ» — «Дынама-Мінск»
Мінскае «Дынама» на правах удзельніка еўракубкаў скарысталася правам перанесці гульню. Таму гэты матч адбудзецца 26 верасня.
Ужо сёння, 12 ліпеня, каманда Сяргея Гурэнкі стартуе ў першым адборачным раўндзе Лігі Еўропы. «Дынама» ў гасцях сустракаецца з ірландскім «Дэры Сіці».
«Дынама-Брэст» — «Шахцёр»
- 16.07 / 20:45. ДАСК «Брэсцкі»
- Каэфіцыенты: «Дынама-Брэст» (перамога) — 1.82, нічыя — 3.58, «Шахцёр» (перамога) — 4.25
«Шахцёр» сваім правам аб пераносе не скарыстаўся. Ды і куды тут, калі на гульню ў Брэст прыляціць сам Дыега Марадона.
Аргенцінец завітае ў Беларусь толькі на дзень, дасць прэс-канферэнцыю, паглядзіць гульню сваёй каманды і працягне з'язджаць з глузду, але за межамі Беларусі.
Брэсцкія заўзятары чакаюць Марадону. Фота: ФК «Дынама-Брэст».
«Шахцёр» не змог перамагчы «Мінск», але серыя Сяргея Ташуева працягваецца. Мяркуем, што і ў Брэсце яна таксама не скончыцца.
Прагноз «НН»: «Шахцёр» не саступіць.
Чэмпіянат свету скончыцца, а родная вышэйшая ліга застанецца з табой! Каб было яшчэ цікавей сачыць за футболам, зрабі стаўку ў Букмекерскай канторы Марафон!