Моцны лівень падтапіў вуліцы ў цэнтры Брэста. Навальніца накрыла абласны цэнтр сёння каля 17 гадзін. Стыхія працягвалася не менш за паўгадзіны. Лівень быў з громам і моцнымі парывамі ветру.
Ліўневая каналізацыя не паспявала спраўляцца з такой колькасцю ападкаў. У выніку падтапіла вуліцы ў цэнтры горада. Там назіраўся сапраўдны патоп. На дарогах утварыліся транспартныя заторы. Аварыйныя службы распачалі ліквідацыю наступстваў залевы.





