У красавіку ў вёсцы Касута Вілейскага раёна інфармацыйны стэнд пра гісторыю мясцовасці пашкодзілі: заклеілі, што Расціслаў Лапіцкі — герой.

Пасля прадстаўнікі ўлады патлумачылі, што стэнд вырашылі замяніць, таму што ён падгніў. І яго заменяць.

Сапраўды, стэнд замянілі. Цяпер на ім інфармацыя толькі пра Піліпа Орліка, аўтара першай украінскай Канстытуцыі. А вось пра 22-гадовага хлопца, якога расстралялі савецкія карныя органы за распаўсюджванне ўлётак аб незалежнасці Беларусі, ні слова.

Такі стэнд быў раней.

Такі стэнд быў раней.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?