Старшыня Еўракамісіі Жан-Клод Юнкер падчас саміта НАТА хадзіў, спатыкаючыся і хістаючыся, так што яму спатрэбілася дапамога удзельнікаў сустрэчы, паведамляе Associated Press.

Юнкер, якому зараз 63 гады, спатрэбілася дапамога еўрапейскіх лідэраў перад урачыстай вячэрай у сераду.

«Наколькі мне вядома, у яго няма сур'ёзнай праблемы са здароўем, але з пэўнага часу ў яго ёсць праблема са спінай», - сказаў прэм'ер-міністр Нідэрландаў Марк Рутэ. Партугальскі прэм'ер-міністр Антоніу Кошта таксама распавёў, што Юнкер скардзіўся на боль у спіне.

Як перадае AP, сам Юнкер заявіў, што пакутуе на радыкуліт, які часам уплывае на яго здольнасць рухацца

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна