Жыхарка Быхаўскага раёна атрымала 8 гадоў калоніі за збіццё трохмесячнага сына, паведамляе Магілёўскі абласны суд.

Фота: Анжаліка Васілеўская, Tut.by.

Фота: Анжаліка Васілеўская, Tut.by.

Жанчына з 8 па 10 сакавіка, быўшы п'янай, у сябе дома збівала свайго трохмесячнага сына. Гэты факт выявілі лекары падчас планавага медыцынскага агляду.

Крымінальнай справай у дачыненні да жыхаркі Быхаўскага раёна 1994 года нараджэння займалася Следчае ўпраўленне УСК па Магілёўскай вобласці.

Суд Быхаўскага раёна прызнаў жанчыну вінаватай у наўмысным прычыненні цяжкага цялеснага пашкоджання, якое яна нанесла заведама малалетняму, які знаходзіцца ў бездапаможным стане, спосабам, якія носяць характар катавання. Прысуд — пазбаўленне волі на 8 гадоў з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0