У Бабруйску забілі дзвюх жанчын, адна з якіх паспела паведаміць пра небяспеку ў міліцыю, падазраваны затрыманы, паведамляе УУС Магілёўскага аблвыканкама.

Каля 7.00 20 ліпеня ў аператыўна-дзяжурную службу УУС патэлефанавала жанчына і папрасіла ёй дапамагчы. Яны разам з сяброўкай зачыніліся ў ванным пакоі кватэры, куды спрабаваў пракрасціся невядомы. Дакладнага адраса яна не назвала, сказаўшы толькі нумар кватэры. Як пазней высветлілася — памылковы.

Асабовы склад УУС паднялі па трывозе. Супрацоўнікі правяралі ўсе шматкватэрныя жылыя дамы па вуліцы Лынькова і тэрыторыі, што мяжуе, правяраліся забаўляльныя ўстановы, вывучалі запісы камер відэаназірання.

Аказалася, што 26-гадовая бабруйчанка і яе 27-гадовая знаёмая адпачывалі ў кафэ, дзе пазнаёміліся з невядомым мужчынам, з якім яны потым з'ехалі на таксі. Супрацоўнікі крымінальнага вышуку вызначылі мужчыну, з якім бачылі гэтых дзяўчат. Гэта быў неаднаразова судзімы 36-гадовы бабруйчанін, які нідзе не працаваў. Неўзабаве яго затрымалі.

У ванным пакоі кватэры затрыманага знайшлі трупы дзвюх дзяўчат са слядамі гвалтоўнай смерці. Адна з іх паспела патэлефанаваць у міліцыю ў момант небяспекі.

Падазраванаму пагражае смяротнае пакаранне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0