У выратавальнай аперацыі ўдзельнічалі дзясяткі тысяч чалавек

У выратавальнай аперацыі ўдзельнічалі дзясяткі тысяч чалавек

11 з 12 падлеткаў, выратаваныя з затопленай пячоры ў Тайландзе, былі пастрыжаныя ў будыйскія паслушнікі. Пра гэта паведамляе тэлеканал Thai PBS.

Цырымонія прайшла ў манастыры Ват Пхра Тхат Дой Тунг у правінцыі Чыанграй. Падчас яе дзецям састрыглі валасы і ўручылі жоўта-аранжавыя адзенні і міскі для збору міластыні. Яны пяройдуць у сан манахаў 3 жніўня. Іх трэнер, што прасядзеў з дзецьмі ўвесь час іх палону, стаў манахам, бо быў паслушнікам яшчэ ў дзяцінстве.

12-ы хлопчык — мусульманін, ён прысутнічаў на абрадзе як глядач.

Цырымонія была прысвечана каралю, а таксама марскому пехацінцу Саману Гунану, які загінуў падчас выратавальнай аперацыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0