Вы захоўваеце свае старыя чэкі з магазінаў? А «Наша Ніва» запаслівая. Журналісты збіраюць чэкі з розных крамаў, каб адсочваць змены цэн. Ведаеце, што з прадуктаў за апошнія гады, здаецца, падаражэла больш за ўсё? Мука.
У 2015 годзе мука «Лідская» каштавала 1,45 рублі за 2 кілаграмы, у 2016 — 1,98, а сёння цана ў «Еўраопце» 2 кілаграмаў «Лідскай мукі» складае 2,39.
Большасць прадуктаў у апошнія гады даражэла нязначна. Напрыклад, мяса.
У 2015 кілаграм свіной шыі каштаваў 9,99 капеек, у 2016 — 10,19 руб., у 2017 — 12,69. Сёння шыю ў Мінску можна купіць у межах 13 рублёў.
Крабавыя палачкі не падаражэлі наогул. Як каштавалі ў 2015 годзе 82 капейкі за 200 грамовую ўпакоўку, так і сёння такую ж упакоўку можна знайсці ў «Суседзях» па той жа цане.
Бонус. Чэк за 2010 год.
А вось што нас павесяліла, дык гэта цэны ў чэку 2010 года.
Кетчуп — 4000 (40 капеек)
Тварог 9% — 2000 (20 капеек)
Аўсянка «Геркулес» — 1200 (12 капеек)
Гарошак кансерваваны 1800 (18 капеек)
Малако 3,2%, 1 літр — 1700 (17 капеек)
Макарона — 2400 (24 капейкі)
Рыс прапараны — 4400 (44 капейкі)
Шакалад 100 гр. — 2900 (29 капеек)





