З сайта «Тэлескоп», які рэдагуецца заходнерусістам і супрацоўнікам Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў Львом Крыштаповічам, знік матэрыял расійскага шавініста Кірыла Авяр'янава «Захаваць Расіі Белую Русь».

Апроч іншага, у тэксце праводзілася думка, што Беларусь — гэта «руская зямля», на якой жывуць «або рускія», «або прапольскія іюды». 

Чытайце таксама: Сайт Крыштаповіча: «Беларусія — гэта руская зямля. На ёй жывуць ці рускія, ці прапольскія іуды»

Матэрыял быў апублікаваны 27 ліпеня і быў напісаны ў стылістыцы скандальных тэкстаў «рэгнумаўцаў», асуджаных у Мінску за распальванне нацыяльнальнай варажнечы. 

Зрэшты, хаця матэрыял і выдалены з сайта, але ў кэшы пошукавых сістэм ён захаваўся. 

Наколькі можна меркаваць па допісах у сацыяльных сетках, некаторыя грамадзяне звярнуліся ў сілавыя структуры і Міністэрства інфармацыі з просьбамі даць кваліфікацыю апублікаванаму тэксту. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0