Нацыянальны статыстычны камітэт апублікаваў апублікаваў дадзеныя па колькасці розных жывёл у Беларусі па стане на 2018 год. Прычым зроблена гэта ў параўнанні з лічбамі 2011 і 2016 гадоў.

Фота gtfohota.by.

Калі параўноўваць з мінулым годам, то меней стала сысуноў, якія занесеныя ў Чырвоную кнігу. Асабліва імкліва знікае норка еўрапейская. Яшчэ тры гады таму ў Беларусі налічвалася 351 асобіна гэтай жывёлінкі. На сёння ж лічба скарацілася аж да 101.

Еўрапейскую норку выціскае з Беларусі норка амерыканская, якая добра прыжылася ў гэтых мясцінах. На амерыканскую норку можна нават паляваць. На сёння ў краіне налічваецца 24 тысячы такіх жывёлінак. І гэты пухнаты звярок стабільна размажаецца.

На жаль, паменела мядзведзяў. Летась у лясах краіны іх налічвалася 76 асобінаў, цяпер жа толькі 68. У параўнанні з 2014 годам у паўтара раза зменшылася колькасць рысяў: з 771 да 489.

Яшчэ больш катастрафічная сітуацыя з барсукамі. За гэтыя тры гады іх колькасць зменшылася 1416 да 681. Барсукоў актыўна выцясняюць з беларускіх лясоў яноты.

Затое радуе, як павялічваецца колькасць высакародных аленяў. Яшчэ ў 2011 іх налічвалася 10 тысяч, цяпер жа колькасць вырасла да 21 тысячы. Пазітыўная тэндэнцыя і з ласямі: з 24 тысяч да 36.

Папуляцыя дзікоў у Беларусі была амаль цалкам знішчаная падчас эпідэміі афрыканскай чумы свіней. Аднак цяпер крышачку пачынае расці. Летась налічвалася 2,6 тысяч асобін, цяпер ужо 2,8 тысяч. У пікавыя гады колькасці дзікоў дасягала звыш 70 тысяч.

Звяртае ўвагу, што нечакана зменшылася колькасць лісіц. У 2011 годзе іх налічвалася 42 тысячы. На сёння засталося 25. Нязначна за гэты самы перыяд скарацілася колькасць баброў: з 60 да 51 тысячы.

Затое фактычна ніяк не змянілася колькасць зайцоў. Шэсць гадоў таму іх было 169 тысяч, на сёння 167.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочешь поделиться важной информацией анонимно и конфиденциально?

Чтобы оставить комментарий, пожалуйста, активируйте JavaScript в настройках своего браузера