На фота: Макс Вінярскі і Дзяніс Урбановіч пакідаюць на варотах «Паедзем паядзім» чырвоныя адбіткі далоняў.

Улады працягваюць заставацца на баку рэстаратара Зайдэса, які адкрыў каля месца масавых расстрэлаў людзей у Курапатах пад Мінскам рэстаран з саўнамі. Людзей, якія пратэстуюць супраць «Паедзем паядзім», перыядычна затрымліваюць.

У суботу так затрымалі жыхара Мінска Макса Вінярскага. 

Пакуль незразумелы лёс ягонага сабакі. Сяброўка Макса Алена напісала ў фэйсбуку: «Пазванілі на мой нумар, паведамілі, дзе стаяць, каб забрала сабаку. Праз 5 хвілін з'ехалі, не дачакаўшыся. Макс пазваніў з машыны: яго некуды вязуць з сабакам. Па словах міліцыі, «вводная ізменілась». Міліцыянт, які званіў мне, не адказвае».

Вінярскага даставілі ў Фрунзенскі РУУС сталіцы і адпраўляюць у ізалятар на Акрэсціна на 10 сутак.

Агулам суды завялі ўжо больш за 80 адміністратыўных спраў на грамадзян, што пратэставалі супраць адкрыцця, як яго празвалі, «кабака на костках».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?