Аранжавы ўзровень небяспекі аб'яўлены ў Беларусі 10 жніўня з-за спякоты, паведамілі БелТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Будзе пераменная воблачнасць, пераважна без ападкаў. Вецер прагназуецца паўднёва-ўсходні, паўднёвы 5—10 м/с, днём па захадзе краіны парывы дасягнуць 14 м/с.

Тэмпература паветра ўначы складзе ад 11 па ўсходзе да 19 градусаў цяпла па паўднёвым захадзе. Днём прагназуецца 25—30 вышэй за нуль, па паўднёвым захадзе — да плюс 32.

У наступныя дні надвор'е пачне змяняцца: цыклон прынясе з Заходняй Еўропы дажджы і пахаладанне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0