УЕФА дыскваліфікавала кіраўніка трэнерскага штаба брэсцкага «Дынама» Аляксея Шпілеўскага на матч супраць «Апалона», які пройдзе сёння а 20-ай гадзіне, паведамляе клуб.
Фота: ФК «Дынама-Брэст».
Прычына — выдаленне ў канцы матчу супраць грэчаскага «Атромітаса».
На 91-й хвіліне той гульні кіраўніка трэнерскага штаба «Дынама-Брэст», а таксама галоўнага трэнера «Атромітаса» Даміра Канадзі выдалілі за спрэчкі з арбітрам.
У выніку першы матч трэцяга кваліфікацыйнага раўнда супраць «Апалона» Аляксей Шпілеўскі правядзе на трыбунах стадыёна «Панкіпрыя» ў Нікасіі.