Украінскі амбудсмен апублікавала фатаграфіі крымскага палітвязня Алега Сянцова, якога ў Расіі асудзілі за тэрарызм. Як патлумачыла ў сваім акаўнце ў Facebook Людміла Дзянісава, здымкі яна атрымала ад сваёй расійскай калегі Таццяны Маскальковай.

«Паводле інфармацыі, якую ёй [Маскальковай] перадалі, Алег актыўны, ходзіць глядзець тэлевізар, чытае кнігі, піша нешта час ад часу», — напісала Дзянісава. «Усе, цытую, дзівяцца, як ён вытрымлівае, стан яго здавальняючы», — дадала яна.

На фотаздымках адзначана дата — 9 жніўня 2018 года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0