Следчы камітэт паведаміў, што дзеянні рэдактара Tut.by Марыны Золатавай кваліфікаваныя паводле артыкула «бяздзейнасць службовай асобы». Журналістаў і рэдактараў партала пачалі выпускаць на свабоду.
Як паведаміў СК, Золатава прызнала, што з яе ведама на працягу доўгага часу супрацоўнікі незаконна выкарыстоўвалі рэквізіты доступу да платнай падпіскі на БелТА.
Таксама паведамляецца, што Золатава садзейнічае следству, таму яе вырашылі не браць пад варту. Іншых журналістаў і рэдактараў партала таксама пачалі выпускаць на волю.
Расследаванне крымінальнай справы працягваецца.
Марына Золатава з сям'ёй. Фота: Станіслаў Шаршукоў, TUT.BY.
Галоўны рэдактар TUT.BY Марына Золатава. Фота: Станіслаў Шаршукоў, TUT.BY.





