У Віцебску з траншэі дасталі рабочага, якога засыпала грунтам, паведамляе МНС.
Фота: МНС.
Ратавальнікам пра здарэнне паведамілі дыспетчары хуткай дапамогі. Высветлілася, што пры замене трубаправода халоднага водазабеспячэння рабочага засыпала грунтам. Супрацоўнікі МНС вынялі работніка з-пад завалу і перадалі брыгадзе хуткай дапамогі. З траўмамі яго шпіталізавалі ў абласную клінічную бальніцу.