Вядомы расійскі футбольны каментатар Васілій Уткін, якому тэма Беларусі не дае спакою, адрэагаваў на ўчорашні матч паміж мінскім «Дынама» і піцерскім «Зенітам».
«Божа мой, здаецца, я прапускаю нешта важнае. Як Ладыгін», — напісаў каментатар у сваім Інстаграме, калі лік матча быў 4:0 на карысць беларусаў.
9 жніўня футбалісты мінскага «Дынама» сенсацыйна выйгралі ў піцерскага «Зеніта» з лікам 4:0 ў першым матчы трэцяга кваліфікацыйнага раўнда Лігі Еўропы.





