Прэм'ер-міністр Расіі Дзмітрый Мядзведзеў лічыць, што ў выпадку ўвядзення новых антырасейскіх санкцый з боку ЗША дадзены крок можна будзе расцэньваць як абвяшчэнне эканамічнай вайны. Адпаведную заяву кіраўнік урада РФ зрабіў у пятніцу, на сустрэчы з супрацоўнікамі запаведніка ў Камчацкім краі, піша rbc.ru.
Адказваючы на пытанне аднаго з супрацоўнікаў пра новыя санкцыі, прэм'ер заўважыў, што не хацеў бы каментаваць размовы пра іх. «Але магу сказаць адно: калі следам будзе штосьці тыпу забароны дзейнасці банкаў або выкарыстання той ці іншай валюты, то гэта можна будзе назваць зусім проста: гэта абвяшчэнне эканамічнай вайны», — сказаў ён (цытата па ТАСС).
«І на гэтую вайну неабходна будзе рэагаваць — эканамічнымі метадамі, палітычнымі метадамі, а ў выпадку неабходнасці і іншымі метадамі. І нашы амерыканскія сябры гэта павінны разумець», — дадаў Мядзведзеў.