У Берліне на чэмпіянаце Еўропы па лёгкай атлетыцы завяршыўся фінальны забег на дыстанцыі 100 метраў з бар'ерамі. У ім узялі ўдзел дзве прадстаўніцы Беларусі — Эльвіра Герман і Аліна Талай, піша pressball.by.

Пінчанка Эльвіра Герман выйграла золата ў гэтым забегу. Яе вынік — 12,67. Аліна Талай з-за траўмы не змагла фінішаваць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0