Так выглядаў фан-сектар «Зеніта» пасля ўчорашняга матча з «Дынама». На здымках відаць, што фанаты нейкім чынам адламалі цэлы шэраг крэслаў. Ёсць і драбнейшыя пашкоджанні.

Фота з сацыяльных сетак.

Фота з сацыяльных сетак.

Фота з сацыяльных сетак.

Фота з сацыяльных сетак.

Станіслаў Вазняк, намеснік дырэктара стадыёна «Дынама», расказаў «Свабодзе», што зараз ствараецца камісія з прадстаўнікоў стадыёна і футбольнага клубу «Дынама», каб ацаніць шкоду. Колькі дакладна крэслаў пашкоджана, пакуль невядома. Але гаворка ідзе пра некалькі шэрагаў.

Станіслаў Вазняк таксама паведаміў, што крэслы на адкрытым пасьля рэканструкцыі стадыёне пашкодзілі першы раз. Кіраўніцтва разлічвае, што «Зеніт» кампэнсуе шкоду.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0