11 жніўня па захадзе краіны чакаюцца кароткачасовыя дажджы, навальніцы, у некаторых раёнах моцныя залевы, паведамляе БелТА.

Вецер будзе паўночна-заходні, па Брэсцкай і Гродзенскай абласцях з пераходам на паўночны 5-10 м/с. Пры навальніцах парывы ветру дасягнуць 14 м/с, месцамі магчымы шквал да 15-20 м/с.

Тэмпература паветра ўначы складзе ад 11 па ўсходзе да 20 градусаў цяпла па захадзе краіны. Днём прагназуецца 25-30 градусаў вышэй за нуль.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0