«Новы час» і аўтара расследавання пра забудову ў Курапатах Дзяніса Івашына выклікаюць у суд па іску Аркадзя Ізраілевіча аб абароне гонару, годнасці і дзелавой рэпутацыі.
Меркавана нагодай з'яўляецца апублікаваны ў «Новым часе» цыкл артыкулаў Дзяніса Івашына, у якіх выкрываюцца бенефіцыяры забудовы ў Курапатах рэстаранна-забаўляльнага комплексу «Поедим поедим», адзначае выданне.