Аляксандр Лукашэнка, якога некалькі тыдняў таму чакалі ў Гомелі, усё ж прыехаў у абласны цэнтр, каб паглядзець на вынікі рэканструкцыі Гомельскай абласной дзіцячай клінічнай бальніцы, піша БелТА.
Фота: БелТА.
«Пабудавалі палац, інакш не скажаш. Высокія тэхналогіі, выдатная бальніца», — заявіў кіраўнік дзяржавы.
Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што падобныя цэнтры створаныя ў кожнай вобласці, і першапачаткова быў прапанаваны праект па будаўніцтве гэтай бальніцы за горадам. Аднак кіраўнік дзяржавы даручыў рэканструяваць і пашырыць гэты комплекс менавіта ў самім абласным цэнтры.





