28 чэрвеня ў Слуцку 73-гадовы мужчына вырашыў скончыць жыццё самагубствам. Ён узяў нож і ўвагнаў яго да ручкі малатком для адбівання мяса ў левую скронь. Ён думаў, што памрэ адразу. Але гэтага не здарылася — ён лёг на канапу і чакаў.
Праз некалькі гадзін да мужчыны прыйшла сваячка, жонка ўнука. Яна пазваніла ў дзверы. Пенсіянер устаў, адчыніў дзверы. Жанчына жахнулася. Праз некалькі хвілін, адышоўшы ад шоку, яна выклікала «хуткую». Мужчыну забралі ў рэанімацыю.
Праз некалькі дзён пенсіянера перавялі ў траўматалагічнае аддзяленне. А 11 ліпеня ён памёр у бальніцы.





