Лукашэнка выказаўся наконт перамогі мінскага «Дынама» над пецярбургскім «Зенітам» у Лізе Еўропы, піша БелТА.

«Яны падарылі свята ўсёй краіне. Малайцы! Яны змагаліся да канца. Мы бачылі, у якім стане гэты «Зеніт» быў. Некаторыя гульцы ўжо на карачках хадзілі», — адзначыў Лукашэнка.

«Што зрабілі ўчора мінчукі! Яны проста малайцы! Тут шапказакідальніцтвам не трэба займацца. Гэта яны гулялі не з мільянерамі, а з мільярдэрамі! Гэта — галоўны клуб «Газпрома», галоўнае дзецішча іх. Гэта па-першае. Па-другое, у іх сезон толькі пачаўся. Па-трэцяе, яны з распальцоўкай прыехалі, і, так адчуваю, недаацанілі мінчукоў. Ну і, па-чацвёртае, Бог быў на нашым баку, таму што мячы такія забівалі, што часам проста шанцавала. А шанцуе наймацнейшым», — сказаў Лукашэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0