Супрацоўнікі Гомельскай мытні не прапусцілі незаконную партыю касметыкі і парфумерыі на суму 30 тысяч рублёў, паведамляе Дзяржаўны мытны камітэт.

У задняй частцы грузавога адсека машыны знайшлі каля 400 адзінак незаяўленага тавару — туалетная вада, духі вядомых брэндаў, касметычныя наборы.

Тавар канфіскавалі, Гомельская мытня распачала адміністрацыйны працэс.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0