Усе рэйсы адмянілі ў Міжнародным аэрапорце Сіэтл-Такома ў ЗША пасля таго, як пасажырскі самалёт узляцеў без дазволу, піша bbc.com.

У адміністрацыі заявілі, што супрацоўнік авіякампаніі здзейсніў «несанкцыянаваны ўзлёт» без пасажыраў на борце. Пазней паведамілі, што самалёт упаў у мора.

Як паведаміла ўпраўленне шэрыфа, гэта не быў тэракт. Самалёт скраў 29-гадовы мужчына, імя якога пакуль не раскрываецца, з мэтай здзейсніць самагубства.

Перадаюць таксама, што ў неба паднялі знішчальнікі ВПС пасля таго, як самалёт без дазволу пакінуў аэрапорт.

Мадэль самалёта - Horizon Air Q400. У залежнасці ад канфігурацыі, гэты самалёт можа мець да 78 месцаў.

Відэа, на якім бачна, як ён кружыць паблізу аэрадрома ў штаце Вашынгтон, апублікавалі ў сацыяльных сетках. 

Цяпер аэрапорт працуе ў звычайным рэжыме.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0