На заводзе вайсковага абсталяваньня ў брытанскім горадзе Солсбэры, дзе былі атручаныя былы афіцэр ГРУ Сяргей Скрыпаль і яго дачка Юлія, адбыўся выбух, паведамляе The Independent са спасылкай на заяву паліцыі.

У выніку выбуху загінуў адзін чалавек, яшчэ адзін атрымаў сур’ёзнае раненьне. Пацярпелы знаходзіцца ў крытычным стане, яго шпіталізавалі.

Выбух адбыўся прыкладна ў 17:00 па мясцовым часе ў пятніцу, 10 жніўня. Прычына яго невядомая. Да цяперашняга моманту пажар патушаны. У сувязі са здарэньнем будзе праведзена расьсьледаваньне, распавялі ў паліцыі.

Вайсковы завод разьмешчаны побач з брытанскай навуковай лябараторыяй Портан-Даўн, дзе вырабляюць хімічныя і біялягічныя агенты з мэтай распрацоўкі мэтадаў абароны ад іх.

У сакавіку ў брытанскім Солсбэры выявілі без прытомнасьці былога афіцэра ГРУ Расеі Сяргея Скрыпаля і ягоную дачку Юлію. Расьсьледаваньне паказала, што яны былі атручаныя нэрвова-паралітычным рэчывам «Навічок», вытворчасьць якога зьвязваюць з Расеяй.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?