387 чалавек сталі ахвярамі моцнага землятрусу на інданэзійскім востраве Ламбок, пацярпелі больш за 13 тысяч, паведамляюць інфармагенцтвы.

Колькасць загінуўшых можа ўзрасці, бо ратавальнікі працягваюць разборы завалаў, пад якімі маглі апынуцца людзі.

Землятрус і моцныя паўторныя штуршкі вымусілі пакінуць свае дамы каля 387 тысяч чалавек.

На два тыдні на востраве быў працягнуты рэжым надзвычайнай сітуацыі. Галоўнай праблемай застаецца недахоп пітной вады, харчавання, медыкаментаў і цяжкай тэхнікі для разбору завалаў.

5 жніўня на востраве Ламбок у Інданэзіі адбыўся землятрус магнітудай 6,6.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0