Пра гэта кіраўнік краіны заявіў падчас нарады ў Оршы, паведамляе яго прэс-служба.

Паводле слоў Лукашэнкі, арыенцірам перш за ўсё павінен з'яўляцца ўзровень заробку. Сёння ў Аршанскім раёне гэта 770 рублёў, а ў сярэднім па Віцебскай вобласці — Вr820.

«І ўвогуле, Мікалай Мікалаевіч (старшыня Віцебскага аблвыканкама Мікалай Шарстнёў), Віцебшчына па ўзроўні дабрабыту насельніцтва пляцецца ў хвасце, — сказаў Лукашэнка. — А на асобных прадпрыемствах заробак выплачваецца яшчэ і з затрымкамі. Тую мізэрную заработную плату, якую вы налічвае, не можаце выплаціць людзям. І як у такім выпадку людзям жыць? Натуральна, вы губляеце насельніцтва, людзі з'язджаюць. Кожны чацвёрты беларус, які з'ехаў за мяжу на заробкі, з вашай Віцебскай вобласці».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0