Былая супрацоўніца аддзела адукацыі аднаго з раёнаў Мінскай вобласці, якая была адным з бацькоў-выхавальнікаў дзяцей у доме-інтэрнаце сямейнага тыпу, падазраецца ў катаванні сваіх выхаванцаў. Як паведамляе прэс-служба Следчага камітэта, супраць жанчыны распачалі крымінальную справу.

Следзтва падазрае жанчыну ў тым, што на працягу некалькіх гадоў яна сістэматычна біла сваіх выхаванцаў.

Крымінальную справу распачалі па ч. 2 арт. 154 (Катаванне, здзейсненае ў дачыненні да непаўналетняга, альбо асобы, якая знаходзіцца ў бездапаможным стане або ў залежным становішчы) КК Беларусі.

10 дзяцей (як малалетніх, так і непаўналетніх), якіх прызналі пацярпелымі, забралі з сям'і.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0