Амерыканец Дэні Томпсан-малодшы абнавіў рэкорд хуткасці на сушы, разагнаўшы апарат Challenger II да фантастычных 722,2 км/г. Здзіўляе асабліва той факт, што кіроўцу-рэкардсмену — 69 год! 

12 жніўня на «Тыдні хуткасці» на плато Баневіль Challenger II разагнаўся падчас першага заезду да 718,7 км/г, а падчас другога — да 725,6 км/г. Сярэдняя хуткасць склала прыкладна 722,1 км/г (448,757 мілі ў гадзіну). Цяпер Challenger II — самы хуткі аўтамабіль з поршневым рухавіком у свеце.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0