Сетка ўніверсамаў «Рублёўскі» ў жніўні змяніла ўласніка. Як пацвердзіла Tut.by крыніца, блізкая да аднаго з бакоў, угоду ўжо склалі. Пра суму пагаднення не паведамляецца.

Пакупніком «Рублёўскага» стала «Санта Брэмар» Аляксандра Машэнскага, асноўнымі актывамі якога з'яўляюцца вытворчасць малочнай і рыбнай прадукцыі — «Савушкаў прадукт» і «Санта Брэмар».

Сетка «Санта» актыўна стварае свае крамы і плануе быць сярод вядучых рытэйлераў, расказвалі ўдзельнікі рынку ў пачатку 2018 года. У планах на гэты год было павялічыць колькасць гандлёвых аб'ектаў на 40%, прыкладна да 100 крам.

Сетка універсамаў «Рублёўскі» заснавана ў 2003 годзе. Сёння ў яе ўваходзяць 73 крамы. Сетка прысутнічае ва ўсіх абласных цэнтрах Беларусі. У Мінску ў сеткі 53 крамы. Агульная колькасць супрацоўнікаў — больш за 4 тысячы чалавек.

Саўладальнікамі «Рублёўскага» называлі Аляксея Лойку, Георгія Рагазінскага і Сяргея Ткачука. Аляксей Лойка на запыт Tut.by пра продаж не адказаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0