Увечары 8 жніўня ў Мазыры ледзь не здарылася трагедыя. 33-гадовы мужчына здзейсніў неабдуманы ўчынак: ён саскочыў з моста, навошта — растлумачыць так і не змог.
Паводле першапачатковай інфармацыі, скачок з моста не стаў сур'ёзным выпрабаваннем для мазырчука, і ён самастойна дабраўся да берага. Але, аказалася, усё было крыху інакш. Сваім выратаваннем мужчына абавязаны 15-гадоваму падлетку.
Пра рэальную сітуацыю стала вядома дзякуючы суполцы «Мазыр». Аляксей Веракса, убачыўшы, што чалавек трапіў у бяду, кінуўся ў ваду ратаваць мужчыну.