У Гродне 56-гадовы мужчына захоўваў дома халодную і агнястрэльную зброю, паведамляе прэс-служба УУС Гродзенскага аблвыканкама.
Фота: uvd.grodno.by.
Калекцыя гродзенца налічвала 10 адзінак халоднай і агнястрэльнай зброі: аўтамат Калашнікава, магазін з патронамі, тры штык-нажы, тры вінтоўкі, пяць пісталетаў, адзін рэвальвер, два слоікі з порахам і станкі для пераабсталявання.
Як высветлілася, мужчына калекцыянаваў, а таксама набываў пнеўматычную і газавую зброю, пасля перарабляў яе ў агнястрэльную. Акрамя таго, мужчына аказаўся «чорным капальнікам».