У Мінску змяніліся цэны на рытуальныя паслугі, паведамляе «Мінск-Новості».

Транспарціроўка да месца пахавання, якое знаходзіцца ў межах Мінска, зараз абыдзецца ў 72,16 рубля (было 47,30 рубля). Для перавозкі цела за межы сталіцы прымяняецца двайны тарыф: 1 кіламетр — 0,84 рубля (было 0,60 рубля) і 1 гадзіна — 31,84 рубля (было 16,10 рубля).

Тарыфы на капанне магілы залежаць ад сезону і спосабу. Пры гэтым новы дакумент дапоўнены паслугай, якая ўлічвае сціснутыя ўмовы.

У зімовы час капанне магілы ўручную (рыдлёўкамі, з частковым прымяненнем лома) ацэньваецца ў 231,44 рубля (было 89,70 рубля); таксама пры капанні ўручную, але ў межах агароджы альбо паміж надмагільнымі помнікамі, усталяванымі на ўчастку для пахавання (у сціснутых умовах), — 297,61 рубля; механізаваным спосабам — 72,71 рубля (Было 36,40 рубля).

У летні час капанне магілы ўручную будзе каштаваць 63,75 рубля (было 42,50 рубля), у сціснутых умовах — 79,44 рубля; механізаваным спосабам — 56,08 рубля (было 28,40 рубля).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0