Аўтамабіль Renault Espace перакуліўся на трасе Гомель-Мінск, пацярпелі дзеці, паведамляе БелТА.
ДТЗ адбылося сёння раніцай. У аўтамабілі з адпачынку вярталіся дзве сям'і мінчукоў — усяго 7 чалавек. Аўтамабіль з'ехаў у кювет, пасля чаго перакуліўся на дах. На шчасце, кіроўца і ўсе пасажыры засталіся жывымі, аднак ёсць тыя, хто атрымаў цялесныя пашкоджанні рознай ступені цяжкасці, у тым ліку дзеці.
Паводле папярэдняй інфармацыі, усе пасажыры былі прышпіленыя рамянямі бяспекі. Перашкод на дарозе не было, таму прычынай аварыі мог стаць стан кіроўцы альбо тэхнічная няспраўнасць аўтамабіля.