Кампанія Google прадставіла версію Go edition для аперацыйнай сістэмы Android 9 Pie, якая аптымізавана для работы на бюджэтных прыладах.

Аперацыйная сістэма Android Go разлічана на слабыя смартфоны з прадукцыйнасцю ўзроўню 2010-2012 гадоў. Часцяком яны разглядаюцца як бюджэтныя замены кнопкавым тэлефонам, а кошт можа пачынацца з 30 даляраў. Вядома, больш за ўсё яны запатрабаваныя на рынках, якія развіваюцца. Зараз іх прадаюць у больш чым 120 краінах. Самі ж смартфоны з Android Go ужо выпусцілі больш за сотню вытворцаў, у тым ліку гіганты накшталт Nokia, Asus і іншыя.

Адзначаецца, што Android 9 Pie (Go edition) займае на 500 МБ менш месца. Такім чынам, вольнай памяці аказваецца каля 3 ГБ. Звычайна слабыя смартфоны сямейства Go маюць 8 ГБ памяці. Акрамя таго, у кампаніі палепшылі шэраг фірмовых праграм. Напрыклад, Google Go умее чытаць вэб-старонкі голасам, YouTube Go прапануе рэжым галерэі для загружанага кантэнту, а Maps Go падтрымлівае пакрокавыя інструкцыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0